Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Дзе Плоскай вада рве берагі

Пачуў і запісаў у шасцідзесятыя гады ў Пачатковай школе ў Каралёвым Мосце ад настаўніцы Кастусь Казлоўскі.

На заходніх ускраях Гарадоцкай гміны ў прытоках Плоскай змяшчаецца поўная красы даліна. З аднаго боку апіраецца яна ў рад стромых марэнавых пагоркаў, са своеасаблівым мікракліматам у выніку добрага сонечнага абагравання. Аколена яна з усіх бакоў лясамі Кнышынскай пушчы багатымі ў ягады і грыбы, да нядаўняга часу была аазісам цішы і спакою. Сёння гэты ідылічны вобраз часткова псуюць міжнародныя грузавікі, што мчацца па шляху Беласток — Ваўкавыск. Незалежна ад гэтага заблукаўшы сюды вандроўца, што паставіць сваю палатку на беразе Плоскай, можа разлічваць на тое, што знойдзе тут чыстую ваду, багатую ў стронгу. Падыхае свежым паветрам, прасякнутым пахам мяты і свежага сена. А ўвечары, калі запалае вогнішча, а змрок ахіне зямлю — пачуе прыгожую легенду, што ад вякоў паўтараецца ў пошуме дрэў і чаратоў — пра генезіс Каралёвага Моста.

Сонца кранала ўжо верхавіны дрэў, калі полы шатра расхінуліся і паказаўся ва ўсёй сваёй постаці і хвале кароль Зыгмунт Аўгуст. Найперш правёў агляд абозу, у якім працягвалася перадвячэрняя мітусня. Служба рыхтавала вячэру, упраўлялася з коньмі. Ніжэй абозу расцягвалася багонная даліна, у цэнтры якой вілася рэчачка. Не была яна шырокай, ды вельмі мулістай і не была прыгоднай для коннай пераправы. Аўгуст загадаў, каб на працягу мінаючага пасляпоўдня і ночы быў узведзены тут мост. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF