Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Край сакрум

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

„І паведамі людзей пра паломніцтва; яны прыйдуць пяшком і на ўсялякай худобе па ўсялякіх пуцявінах, каб сведчыць пра карыснае і ўсхваляць імя Алаха...” Гэтак заклікае 28-ы аят 22-й суры Карана „Паломніцтва”. Не ведаю, ці ўдзельнікі розных сучасных пілігрымак гэтак жа асэнсоўваюць іх — універсальную, здаецца — мэту. Бо яшчэ трэці аят той жа суры заўважае, што „сярод людзей ёсць такія, якія прафанна спрачаюцца пра Алаха — і цягнуцца за ўсялякімі падшэптамі сатаны”. Здаўна вядома, што свет дуальны, што дабро і зло суіснуюць і грэшнаму чалавеку складана разабрацца ў тонкасцях іх узаемаадносін. Раней давялося мне пачытаць апісанні колішніх паломніцтваў аўтарства Уладзіслава С. Рэйманта ды Эгана Э. Кіша, а нядаўна паявілася нагода і асабіста спрактыкаваць гэтакае падарожжа.

Падарожжа далёкае і ў наш час свае ці худобіны ногі падмяняюць колы быстраходных машын. Паездка пачалася ноччу, а паколькі пілігрымка з’яўляецца калектыўным мерапрыемствам, дык складана ў такіх умовах асацыяваць яе з паэтычным апісаннем начнога палёту Антуана Сент-Экзюперы, а скарэй усяго з, далікатна кажучы, экзістэнцыяльнай драмай. Аднак жа вядома, што пасля худых гадоў наступаюць гады паўнейшыя, так і начная нявыгада канчаецца з прыходам світання, той прыгажосці прыроды, паху ранняй расы пад святлеючым небам. Не ведаю, ці гэтае супастаўленне ночы і світанку, цёмнага і светлага, не ляжыць у аснове шматлікіх грамадскіх плыняў, якія абяцаюць вывесці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF