Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Жніво з фальклорам

Аляксей МАРОЗ

ІV Падляшска-Палескія жніўныя сустрэчы „Олень по бору ходіт”, якія з 8 па 10 жніўня праходзілі ў міжнароднай кампаніі ў Студзіводах, Крыўцы, Відаве, а закончыліся ў Бельску-Падляшскім у час „Спасаўскіх запустаў”, распачаліся жніўным карагодам, што выйшаў з пад хаты ініцыятара спатканняў Дарафея Фіёніка. Арганізатары мерапрыемства — сябры Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” — хацелі захаваць традыцыю, калі жніўныя песні спяваліся дзяўчатамі, сабранымі на лавачках пасля цяжкай працы з сярпом у полі вечарам, а то і ноччу буднямі і ў святочныя дні, калі было больш вольнага часу. Можна сказаць, што ў невялікіх Студзіводах пятніца спачатку была працоўным днём, а пасля з за шматлікіх спеваў, танцаў і іншых выступаў стала вялікім святам.

Знатакі фальклору і яго любіцелі прыбылі на святкаванні загадзя, разам з журналістамі шматлікіх масмедыяў, каб паглядзець жніўныя абрады ў натуральных абставінах. Карагод жанчын і мужчын у народных касцюмах суправаджаўся жніўнымі песнямі. Неслі яны калыску з малым дзіцём (лялькай), кветкі для прыбрання „перапяліцы”, а ў большасці ў руках былі сярпы, каб жаць авёс, што красаваўся на Фіёнікавым полі, побач вялікага жыта.

Работа, як у мінулым, распачалася з малітвы, якую, стоячы на каленях, гаварылі жанчыны з пінскай вёскі Сташаны. Выступілі яны на полі з найбольш поўным жніўным абрадам: жалі пад жніўныя песні і прымаўкі. Падрыхтавалі яны таксама кветку на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF