Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Клопат з ахоўным лесам

Міхала МІНЦЭВІЧА

Арлянская гміна менш аблесена чым суседнія. Гэта вынік наяўнасці буйных участкаў высакаякасных глеб для сельскагаспадарчага выкарыстання. Ды не толькі, бо нямногія яе жыхары зацікаўленыя аблясеннем сваіх угоддзяў, хаця штораз больш зямлі запускаецца. У прыродзе так складваецца, што калі чалавечая рука не кранае зямлі, дык яна хутка зарастае самасеем, найчасцей бярозай, вярбой і сасной. Большае аблясенне гміны магло б павялічыць яе атракцыйнасць. Надлясніцтва ў Бельску-Падляшскім падало ў арлянскую Гмінную раду заяўку, каб станоўча абмеркаваць прызнанне некаторых лясных абшараў ахоўнымі. Дагэтуль у Арлянскай гміне не былі ўстаноўлены прыродаахоўныя абшары кшталту нацпаркаў, прыродных ці ландшафтных запаведнікаў, абшараў ахоўваемага ландшафту, экалагічных угоддзяў ці прыродна-ландшафтных комплексаў. На пасяджэнні 26 чэрвеня г.г. рада адмоўна паставілася да згаданай прапановы надлясніцтва. З чаго ўзялося такое рашэнне?

У Арлянскай гміне знаходзіцца каля 12 800 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 1 870 га пад лясамі. У гміне лясы займаюць каля 12% абшару і гэты паказчык амаль утрая меншы ад ваяводскага (30%). У Арлянскай гміне дзяржаўныя лясы займаюць 52,3% усяго аблесенага абшару.

У залежнасці ад біятопу выступаюць тут лясы, бары і алёсы на падмоклых грунтах. Пераважаюць хвойныя дрэвы, асабліва сасна. Узрост лесу розны, але найбольш маладняку. Вялікіх суцэльных масіваў на тэрыторыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF