Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Як свет цікавіцца татарамі

Ілона КАРПЮК

Калі каму здаецца, што татары беларусам зусім чужыя, пэўна не ведае нашай супольнай гісторыі. Лепш з ёю пазнаёміцца, каб ведаць чаму 16 жніўня ў падляшскія Крушыняны прыехалі тысячы людзей на І Фестываль культуры і традыцыі мясцовых татараў.

Ужо ў XIV стагоддзі татары спатрэбіліся ў армію князя Вітаўта. За службу Вітаўт надзяліў татараў зямлёю на абшары Вялікага Княства Літоўскага. Сяліліся яны тады навокал стратэгічных замкаў у Вільні, Троках ці Міры. Другая хваля сялення прайшла ў XVIІ стагоддзі. Дзякуючы рашэнням Яна ІІІ Сабескага паўсталі татарскія пасёлкі між іншым у Крушынянах, Багоніках, Нетупе ці Лужанах. Дзякуючы гэтым ведам або дзеля іх атрымання цікавыя татарскай культуры людзі з’язджаюцца з усёй Польшчы.

— Мерапрыемства мела трываць тры дні, — прызналася Джэнэта Багдановіч, арганізатар фестывалю. — На жаль, гэтая ідэя не знайшла адпаведнай колькасці прыхільнікаў і маем толькі два дні. Зразуменне прыйшло з Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, але можа гэтае мерапрыемства пакажа, што культура татараў вартая дапамогі і іншых устаноў.

Намеснік маршалка, які ўзяў голас у час адкрыцця фэсту, захапляўся ідэяй, падкрэсліваючы заангажаванасць улад у прамоцыю шматкультурнасці, асабліва культуры татараў, якая ў будучыні магчыма стане турыстычным „прадуктам”. Але слова „прадукт” здаецца неадэкватнае для наведвальнікаў агратурыстычнай „Татарскай юрты”, якую ў Крушынянах вядзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF