Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

А гады плывуць і плывуць...

Васіль САКОЎСКІ

І

Чалавек — гэта такая самалюбная істота, якой, здаецца, немагчыма задаволіць, давесці да канчатковага задавальнення сабой. Яму заўсёды чагосьці яшчэ не хапае.

Калі жыццё зусім не складваецца, што бывае даволі нярэдка, чалавек марыць, канешне, аб лепшым. І гэтая мара натуральная і апраўданая. Калі ж добра і вельмі добра ўкладваецца, таксама часцей за ўсё чалавек не да канца задаволены, бо яму да поўнага шчасця чагосьці яшчэ не хапае. А гэтае „чагосьці” проста бясконцае. Чалавек усё чакае і чакае гэтага лепшага і яшчэ лепшага — і верыць, што нарэшце прыйдзе яно, бо ён яго варты...

А тым часам гады незаўважна ўцякаюць і ўцякаюць ад яго. Апомніцца чалавек тады, калі акажацца, што ўжо няма калі чакаць, што ўсё асноўнае асталося па за ім. І што гэтае найлепшае і найважнейшае ўжо было ў яго — асабліва маладосць і здароўе...

І так, малыя дзеці як найхутчэй хочуць быць вялікімі, дарослымі. Нават будуць есці нясмачную ім ежу, калі пераканаеш іх, што ад яе хутка вырастуць. Пра тое, што яны маленькія, і што такімі яшчэ доўга будуць, яны і слухаць не хочуць. Толькі адзін раз пачуў я ад свайго чатырохгадовага ўнучка Васілька што ён малы. Але гэта была экстрэмальная сітуацыя. А менавіта: атрымаўшы „кляпс” па попцы, канешне, заслужаны, ён доўга пакрыўджана паўтараў: „Kto to widział bić małe dzieci...”

Расце чалавек — і разам з ім растуць ягоныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF