Ніва № 34 (2728), 23 жніўня 2008 г.

Яе мудрасці хапала на ўсю Беларусь

Сяргей ЧЫГРЫН

У нядзелю, 10 жніўня, Зэльву наведалі сябры творчай беларускай інтэлігенцыі, палітыкі і журналісты з васьмі раёнаў Гродзеншчыны, а таксама з Мінска, Баранавіч і Гродна. А прыехалі яны сюды з нагоды 98-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Сюды, у Зэльву, беларусы прыязджаюць заўсёды, каб наведаць магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў на мясцовых могілках, ускласці кветкі, пабываць у Свята-Троіцкай царкве ў Зэльве, якую паэтка наведвала. У царкве знаходзіцца мемарыяльная дошка, прысвечаная паэтцы, на дзяцінцы пастаўлены з дазволу мітрапаліта Філарэта ёй помнік.

Дарэчы, беларусаў з кожным годам на дзень нараджэння Ларысы Геніюш у Зэльву прыязджае ўсё больш і больш. І сёлета людзей было шмат.

Спачатку ў зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве айцец Аляксандр правёў малебен і сказаў пропаведзь у гонар нашай слыннай паэткі. У прыватнасці, ён сказаў, што Ларыса Геніюш — нацыянальная паэтка Беларусі. У яе была вялікая сіла духу, яна была мужнай і шчырай. „Верыцца, — сказаў айцец Аляксандр, — што яе творчасць будуць, як і раней, вывучаць у школах, хаця яе паэзію па-ранейшаму вывучаюць і любяць у Жыровіцкай семінарыі, і кожны семінарыст сёння можа працытаваць яе цудоўныя радкі пра Жыровічы, пра Жырава, як кажуць мясцовыя жыхары”. Святар прачытаў радкі:

Жыровічы — святы для нас куточак,

Дзе цэрквы ў неба вежы ўзнялі.

На дрэве Маці Божай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF