Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Што можна зрабіць з лазы?

Аляксей МАРОЗ

Яшчэ не так і даўно адказ на такое пытанне ведалі не толькі малодшыя і старэйшыя вяскоўцы, але многія з іх самі займаліся пляценнем з вербалозу. Толькі боллш здольныя рабілі вырабы на продаж. Стандартнымі вырабамі з ракіты былі кошыкі для бульбы і карзіны, у якіх сялянкі вазілі яйкі на продаж або з якімі хадзілі ў лес па маліны ці ягады. У карзінках насілі яшчэ асвячаць яйкі і харчы перад Вялікаднем.

— Вярба — адна з сімвалічных раслін, да якой з пашанай ставіліся нашы продкі, пачынаючы з далёкага мінулага. Побач дуба і каліны вярба часта выступае ў даўніх фальклорных песнях. Можна лічыць, што вярба з’яўляецца сімвалам жыцця і паказвае на яго моц, паколькі галінка лазы, уваткнутая ў сырое месца, зараз пускае карэнне і пачынае расці. Прадаўжае яна жыццё старой вярбы, з якой была адрэзаная, і таму вярбу можна назваць таксама вечным дрэвам. Нельга так прадоўжыць жыццё дуба ці іншых раслін, — патлумачыў спецыяліст па даследаванню фальклору Дарафей Фіёнік са Студзіводаў.

Пашана да вярбы прадаўжаецца ў нас таксама і ў хрысціянстве, бо з прыбранымі кветкамі (а ў некаторых цэрквах і без кветак) галінкамі вярбы вітаем уваход Хрыста ў Іерусалім. Пасля, згодна мясцовым традыцыям, асвячоныя галінкі вярбы гаспадары захоўваюць да позняй вясны, каб з іх дапамогай першы раз выгнаць кароў на пашу. Іншыя ўтыкаюць галінкі ў зямлю, каб на панадворку вырас асвячоны куст, галінкі якога пасля можна выкарыстаць для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF