Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Я не круціў, гаварыў што беларус!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Палякаў дамоў адпусцілі, а мяне адразу на фронт, на першую лінію паставілі! Я не круціў, гаварыў што беларус. Доўга мяне правяралі, пыталіся: Ну, какой ты беларус? Почему ты в партизанку не удирал? То я ім адказваю: Не знал, где она находится! — Пойдёшь ты германца с намі добивать? — Пойду! — кажу ім. У бядзе чалавек усюды пойдзе.

Пятро Міхалевіч з Відава, 1922 года нараджэння, успамінае свой паварот з прымусовай работы ў Прусіі як страшэнны кашмар.

* * *

Пётр Міхалевіч запамятаў дарогу ў Прусію.

— Мне быў 21 год калі забралі ў Германію. Направілі мяне ў Венгажэва. Разам са мной былі Васька Федарук з Кнаразоў (ён 1925 года нараджэння), Гэнек Савіцкі з пад Браньска, Федзя Бабко ад Пружан і яшчэ двух хлапцоў. З Бельска выязджалі 10 красавіка 1943 года. Даставілі нас у Венгажэва, выстраілі на пероне ў шарэнгу. Пасля падыходзіў немец і выбіраў тых, што яму спадабаліся. Ён паказваў пальцам і загадваў: Выходи со строю! Мы ўсе пяцёх да аднаго гаспадара папалі. Маладыя хлопцы былі, дужыя. З Венгажэва падаліся мы на цягніку ў Будры, пасля яшчэ два кіламетры ехалі ў маёнтак. За намі прыехаў работнік, немец. Яго не ўзялі на вайну з за інвалідства, не ўсе ў яго былі дома! Ён забраў нас са станцыі і павёз да баўэра. Адразу, як заехалі, ён павёў нас на гарбату. І рэдзенька маргарынам хлеб пашмараваны далі нам...


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF