Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Да 85-годдзя Канстанціна Майсені. Беларускі музей — Яго другі дом

23 жніўня Канстанціну Майсені (1923-2006) споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды будаўніка Беларускага музея ўспамінае Пётр ГАГАН — ураджэнец і жыхар Гайнаўкі, жывапісец.

Калі Вы пазнаёміліся з Канстанцінам Майсенем?

— Быў гэта 1998 год. Я тады служыў кадравым жаўнерам і працаваў загадчыкам клуба ў вайсковай часці ў Гайнаўцы ды займаўся кінатэатрам у Белавежы. Аднойчы Канстанцін Майсеня патэлефанаваў мне і папрасіў дапамагчы яму адкрыць кіназалу ў Музеі беларускай культуры. Да гэтага часу мы не былі знаёмы (сустрэліся мы пасля на пахаванні маёй маці).

Калі я ўпершыню апынуўся ў мурах Беларускага музея, то на прыгожых карэльскіх мармурах пабачыў картачку з нязграбным, уручную зробленым надпісам: „Беларускі музей — твой другі дом”. Прывітаў мяне старэйшы, сівы пан і запрасіў у свой кабінет. Адбылася між намі талковая размова: Майсеня сказаў мне чаго ад мяне чакае і запытаў ці я змагу яму дапамагчы адкрыць кіно ў музеі. Многа ён гаварыў пра моладзь, якая павінна мець куды пайсці, адпачыць і пабачыць добрыя фільмы.

Канстанцін Майсеня быў добрым арганізатарам. Дзейнічаў без паспешнасці, талкова, не любіў хлусні, усведамляў цяжкасці і складанасці, таму раіўся як іх пераадолець. Спадабаўся мне ён, бо гэта быў чалавек, які ведае чаго хоча, упэўнены ў слушнасць сваёй ідэі.

Дамовіліся мы тады і неакладна ўзяліся за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF