Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Адрынкі

Aляксандр ВЯРБІЦКІ

У летні спякотны дзень вуліца ў Адрынках здаецца быць пустою. Можа гэта гусіная ферма, што прытуленая да вёскі ад поўначы, знеахвочвае сваім змасаваным птушыным пахам нават найадважнейшых смельчакоў. Але жыць жа трэба, дыхаць трэба, нікуды не дзецца тутэйшаму насельніцтву, у Альпы ці на Гаваі не ўцячэш ад паху прагрэсіўнай птушкагадоўлі і час ад часу нейкі жывы дух пакажацца на вуліцу. Вось і мне трапілася нагода малой разведкі; пытаю пажылую жанчыну пра солтыса.

— У апошняй хаце, там шыльда ёсць...

Заходжу на крайні з боку Брушкоўшчыны панадворак. Гаспадыня на ўсходках да хаты інфармуе мяне, што солтыс падаўся ў поле, куды мае з’явіцца камбайн. За гаспадыніным голасам зараз з’явіўся і сабачка, які ўсю сваю энергію накіраваў у бок маіх калашын; на гэтую перапалку паказаўся ад хлява і гаспадар. То цяпер і гаспадыня ўключыла свае дынамікі — у адрас мужа, што спусціў сабаку. Але адбылося без ахвяр — гаспадар паінфармаваў, што сапраўды не мае часу, бо выбіраецца ў поле, чакае камбайна; дамаўляемся на неакрэсленую будучыню... Яшчэ на ляту солтыс паінфамаваў мяне, што найбольш пра мясцовыя справы ведае спадар Пагажэльскі, якому зараз 88 гадоў...

На месцы новай размовы перада мною таксама двое субяседнікаў, але спадарыня Пагажэльская інфармуе мяне, што з мужам будзе складана дагаварыцца, бо ён ужо моцна недачувае. У выніку я абмяжоўваю сваю размову амаль выключна да ваенных падзей 1944 года. Але спытаю і пра 1939 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF