Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

З Рыбакоў у Мельбурн

Віктар БУРА

— Такое жыццё..., — думаецца мне, калі прыгадваю час, калі з мае вёскі Рыбакі выехала ў далёкую Аўстралію наша суседка Вера Хлябіч. Прыпамінаюцца мне яе частыя наведванні нашага дому, доўгія размовы з маёй маці Насцяй аб сваім прошлым і марах аб будучыні.

Вера нарадзілася 30 лістапада 1930 года ў беларускай сям’і Аляксандра і Галены Хлябічаў. У іх было чацвёра дзяцей — тры дачкі і наймалодшы сын. У школу Вера пайшла ў 1937 годзе. Калі ў 1939 годзе прыйшлі саветы, то да 1941 года працягвала навуку ў савецкай школе. У 1942 годзе ад сухотаў памёр бацька.

— У нас была яшчэ бабуля і дзядзька, які памёр зараз пасля вайны, — успамінае Вера. — Найбольш працаваць прыходзілася маме. А пасля вайны час быў вельмі цяжкі. Камуністычныя ўлады тады душылі сялян. У нас было 12 гектараў зямлі, то я па сто пудоў бульбы і па 500 пудоў жыта адвозіла і яшчэ грошы аддавала. Да таго яшчэ сястра захварэла на сухоты.

Пасля вайны мае сяброўкі, што бацькоў мелі, вучыліся, а мне трэба было працаваць. З часам прывыкла я да гаспадаркі і гаспадарская праца нават мне падабалася. А брат і сястра вучыліся. Брат пайшоў на гаспадарку, а сястра ў горадзе засталася.

Неяк пачалі мы ліставанне з цёткай, якая з’ехала ў Аўстралію. І яна пісала ды клікала мяне да сябе. Я многа думала: ехаць ці не ехаць? Хтосьці сказаў, што гэта ж маё шчасце, а некаторыя сталі зайздросціць: „Ой, Вера, паняй будзеш!”. Паехала я першы раз у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF