Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Тканіна ў арлянскай сінагозе

Міхала МІНЦЭВІЧА

З 11 ліпеня да паловы жніўня ў арлянскай сінагозе працавала выстава „Традыцыйнае народнае ткацтва Арлянскай зямлі”, ладжаная войтам Арлянскай гміны Пятром Сэльвесюком, Гмінным асяродкам культуры (ГАК), Музеем беларускай культуры ў Гайнаўцы, арлянскай Добраахвотнай пажарнай камандай ды Таварыствам прыяцеляў Арлянскай зямлі. На выставе прэзентаваліся розныя тканіны і прылады для іх вытворчасці; гэтая тэма прысутнічала таксама на мінулагодняй маёй аўтарскай фатаграфічна-гістарычнай выстаўцы „Аджываючыя прафесіі і захапленні насельніцтва”.

Афіцыйнае адкрыццё выставы адбылося 11 ліпеня ў шэсць гадзін вечара. У сінагогу з’явілася каля трыццаці асоб, у тым ліку і тыя, каторыя далі для выставы свае вырабы...

Найбольш ткацкіх вырабаў далі на выставу жыхары Крывятыч, Рудут, Шарнёў і Кашалёў — Вольга Несцярук, Марыя Роля, Марыя Міцэвіч, Зоя Майстровіч і Анна Стэц. Эля Назарэвіч з Орлі дала для выставы свае ложак і куфар. Ткацкія прылады для ўсяго тэхналагічнага працэсу апрацоўкі льну — ад сцяблін да нітак — даў Музей беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Па багатым наборы экспанатаў — ручнікі, тканыя і вышываныя абрусы, палотны ды народныя ўборы — відаць, што мінулы час — апрацоўкі льну — не быў лёгкі, асабліва для жанчын. Затое вынікі іх працы можам сёння справядліва назваць мастацкімі вырабамі. Былі яны даволі трывалымі і прысутнічалі ў штодзённым жыцці, а сёння выклікаюць адно сантымент, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF