Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Радасны фэст у Орлі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Вельмі прыемна для вушэй і вачэй (песні і танцы мастакоў), страўніка і ног (можна было добра паесці і патанцаваць), нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, правялі жыхары Орлі і шырокага наваколля суботні вечар 12 ліпеня г.г. У той дзень адбыліся ІІ Арлянскія вячоркі — мерапрыемства з багатай прэзентацыяй народных песень і танцаў: беларускіх, расейскіх, каўказскіх і ўкраінскіх. Выступілі мастакі-аматары з Орлі, Чаромхі і Кляшчэль ды прафесіяналы з Расіі і Украіны. Арганізатарамі фэсту былі Салэцкая рада ў Орлі, Сельскагаспадарчы калектыў ды кола Польскага вудзільнага саюза, а галоўным ініцыятарам выступіў Марк Хмялеўскі — старшыня двух апошніх суб’ектаў ды член Салэцкай рады. Месцам фэсту не быў пляц перад сінагогай, але „забыты” гмінай дворскі парк XVIII стагоддзя ў пачатку мястэчка з боку Міклашоў, названы ў народзе „садам”; у эпоху ПНР адбываліся там усе гмінныя мерапрыемствы.

Надвор’е не паспрыяла, бо пераважна падаў дождж, а нават раздаваліся грымоты і маланкі, аднак публікі сабралася каля паўтысячы і яе колькасць з ходам мерапрыемства не меншала, але буйнела! Бо фэст прыцягваў гледачоў багатай фальклорнай прапановай, якую мастакі прэзентавалі ў акружэнні „забытай” прыроды; у дадатак час ад часу ўсміхалася да іх сонейка ды паказалася двайная вясёлка. Выступіла за сотню выканаўцаў, радуючы гледачоў цудоўным рэпертуарам. Варта падкрэсліць шчодрасць спонсараў, якая паспрыяла не толькі высокаму мастацкаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF