Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Мяжа паміж явай і сном

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Калі жыццё, імпэт жыцця спавальняе сваю энергію, моц, тады паяўляецца культура, мастацкая творчасць, пачуццё свабоды, — такі погляд знайшоў я ў Эміля Чорана, хоць невядома, ці славуты румынскі мысляр, маэстра парадоксу, сапраўды так меркаваў, ці мо выказваўся правакацыйна, адно з перакорлівасці. Чоран — вось быў песіміст, перакананы, што наша, еўрапейская рэальнасць стаіць перад згібеннем, перад няўхільным канцом. Чоран схіляўся к маніхейскаму бачанню свету, паводле якога рэчаіснасць з’яўляецца творам злога Бога, злога Тварца-дэміурга. Затое хрысціянства, а перш за ўсё праваслаўе, з’яўляецца рэлігіяй радасці, красы тварэння, абяцаючай трыумф дабрыні.

Варварства, якое асацыюецца таксама з маладосцю, з уздыхам жыцця, спраўляецца без рэфлексіі, одуму, не трэба ёй пільнага карпення над мудрымі кнігамі. Яна ўся — рух, згушчаная энергія.

Процілегласць культуры і натуры ўсё ж невырашальная, ці ж не вечная, праблема, якая турбавала шматлікіх мысляроў пад нашай геаграфічнай шыратой. Прымала яна выгляд процілегласці паміж культурнай, хоць хілючайся да ўпадку, Еўропай і маладым, дынамічным апошнім светам. Ці мо беспаваротна мінулі часы, калі цывілізацыя белага чалавека, самаўпэўненага, ганарлівага заваёўніка, канкістадара, ставілася пагардліва, з пачуццём перавагі над цывілізацыяй Азіі, хоць бы Індыі ці Кітая, прыпісваючы гэтым культурам слабасць, прымітыўнасць і адсталасць.

Пятра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF