Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Подпіс

Віктар САЗОНАЎ

На Беларусі ў самым разгары жніво і збор подпісаў за кандыдатаў у дэпутаты. З мінулага вопыту было зразумела, што ўлада адмыслова падбярэ нязручны час для збору подпісаў. У тым ніхто не сумняваўся. Але каб на жніво, на святую святых самога прэзідэнта, гэтага ніхто не мог прадбачыць. А трэба сабраць не менш тысячы подпісаў каб зарэгістравацца. Што не так лёгка. Бо людзей у гэты час няма ў хатах. Хто на лецішчы, хто на возеры, а хто і на мора махнуў. Кожны баіцца згубіць без толку хоць адзін летні дзень. І мала каго хвалюе, што нехта вельмі хоча стаць дэпутатам беларускага парламента.

Подпісы збіраць трэба. Няма іншага выйсця. Праўда, беларускае заканадаўства нібыта прадугледжвае яшчэ адзін варыянт. Тэарэтычна можна зарэгістравацца, прыкладам, ад палітычнай партыі. Ну але тое не для апазіцыі. Па-першае, зарэгістраваных структураў, ад якіх можна вылучыцца, усё меней ды меней. А па-другое, трэба мець тую зарэгістраваную структуру менавіта на тэрыторыі выбарчай акругі, па якой балатуецца кандыдат. А гэтыя акругі ўлада кожны раз наразае па-свойму, і нават каб хацеў і мог зарэгістраваць партыйную суполку, то не ведаеш дзе гэта зрабіць. Бо на наступных выбарах яна ўжо будзе не ў той акрузе. Вось і застаецца толькі адзін шлях — хадзіць па хатах і тлумачыць людзям, што каб ты меў мажлівасць абараняць іх правы, яны павінны аддаць свой уласны подпіс.

Збіраць такую колькасць подпісаў было прыдумана даўно. Яшчэ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF