Ніва № 32 (2726), 10 жніўня 2008 г.

Што з гэтай белай плямай?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Праект закона вырывае падзеі з 1938 года з гістарычнага кантэксту. Я адчуваю, што перад названнем гэтых здарэнняў „ганебнымі”, як паведамляе тэкст закона, мы павінны пра гэтую тэму ведаць больш, — так гаварыў хвіліну да парламенцкіх канікул, у час пасяджэння сеймавай камісіі культуры дэпутат ГП Аркадыюш Рыбіцкі. Гэтым самым папрасіў атдэрмінаваць працы над законам асуджаючым разбурэнне цэркваў на Холмшчыне і Паўднёвым Падляшшы. Так і стала.

Аўтарам праекта гэтага закона з’яўляецца падляшскі дэпутат ад Лявіцы і дэмакратаў Яўген Чыквін. У праекце чытаем: „Ініцыятары і выканаўцы гэтай ганебнай і нязгоднай з польскай традыцыяй акцыі былі перакананы, што дзейнічаюць у імя польскай дзяржаўнай рацыі, што такім чынам узмацняюць польскасць, мацуюць дзяржаўнасць”. І далей: „Падзеі сямідзесяцігадовай даўнасць становяць адну з цёмных картаў гісторыі Польшчы. Усе жыхары нават не маюць свядомасці, што такія здарэнні адбыліся, затое для часткі грамадзян праваслаўнага веравызнання гэтыя падзеі з’яўляюцца нявылечнай траўмай.”.

Паміж маем і ліпенем 1938 года на абшары цяперашняга Люблінскага ваяводства ўзлады загадалі ліквідацыю 121 праваслаўных храмаў (іншыя крыніцы падаюць, што 146). На думку дэпутата Чыквіна, так вырашаючы дзяржаўныя чыноўнікі „кіруючыся нацыяналізмам даводзілі да пакут сваіх суседзяў толькі таму, што прыналежаць яны да іншага Касцёла”.

У сувязі з дыскусіяй над законам увекавечваючым (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF