Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Дзённік Мар’яна Пецюкевіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У Вільні Таварыства беларускай культуры ў Літве выпусціла „Мой дзёньнік” Мар’яна Пецюкевіча — выдатнага беларускага вучонага-этнографа, грамадскага дзеяча былой Заходняй Беларусі, рэдактара часопіса „Шлях Моладзі”. Дзённік прысвечаны падарожжу ў Рым. Кніжка надрукавана накладам усяго 100 асобнікаў.

Усе кнігі Мар’яна Пецюкевіча, у тым ліку і „Мой дзёньнік”, прачытаў я на адным дыханні і з вялікай асалодай. І буду чакаць новых выданняў з яго літаратурна-даследчай спадчыны. А спадчына Мар’яна Пецюкевіча вяртаецца да чытачоў, дзякуючы яго дачцэ Марылі Пецюкевіч.

У прадмове да выдання Марыля Пецюкевіч піша, што рукапіс дзённіка перадала ёй маці пасля смерці бацькі. „Праз шмат гадоў баялася ў яго зазірнуць, бо ўсё яшчэ быў сьвежы боль ад страты так блізкага мне чалавека... Нарэшце перамагла сябе і пачала чытаць гэты бацькаў Помнік, які ўжо з першых старонак паказаўся мне цікавым і маючым вялікую вартасьць...”.

Сапраўды, „Мой дзёньнік” варты ўвагі, чытання, а таксама таго, каб пра яго пісалі газеты і часопісы. Той, хто прачытае „Мой дзёньнік” Мар’яна Пецюкевіча, у Рым можа ўжо не ездзіць. Асабліва гэта датычыць беларусаў. Але ж куды цяпер беларусы ездзяць?.. Тым не менш, шчыра скажу, у Рым можна не спяшацца — чытайце Пецюкевіча. Тут вы знойдзеце разважанні і апісанні пра базіліку святога Паўла, базіліку святога Пятра, замак святога Анёла, пра пляц святога Пятра, пра Монтэ-Касіна і г.д. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF