Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

У царкве? Там усё ёсць!

Ілона КАРПЮК

Зінка і Сашка

У царкву малую Зінку вадзіла мама, якая, на жаль, хутка памерла. Зінцы было тады сем гадоў. Асталася яна і чацвёра старэйшых дзяцей. Хацелі параскідваць іх усіх па цётках, але неяк вярталіся яны ўсе ў сваё Новае Ляўкова. Аднак Зінка засталася на чатырнаццаць гадоў у Ахрымах. Не так страшна, бо Ахрымы ад Ляўкова раздзяляла толькі малая багна.

— Помню, калі немцы ішлі, то я пасвіла каня на багне. Прыйшоў дзядзька змяніць мяне, бо жахліва стралялі. Усе, якіх на багне забралі ў Ахрымы, выратаваліся ад расстрэлу дзякуючы солтысу, які ведаў пару слоў па-нямецку.

Ваенных успамінаў у Зінкі больш. Помніла, дзе была нямецкая кватэра, помніла, як танкі ішлі ад лесу, помніла, як бацюшка за саветаў мусіў ездзіць рабіць у тартак.

— Оооо! За немцаў было супер. Я рабіў у Ваўкавыску, за брата, але і перагружаў тавары. Грошай было многа.

Так успамінае час вайны дзядзька Сашка. Не было кепска, хаця сам прызнаў, што напрыканцы вайны ледзь не пайшоў з жыцця. Перажыў, лёс такі.

Разам і асобна

Хаця абое з адной вёскі, то пазнаёміліся даволі позна. Лёс хацеў, каб знаёмства хутка пераўтварылася ў супольнае жыццё, назаўсёды.

— Памятаю, як заехалі ў Нараўку запісвацца, — успамінае Сашка, — як пабачыў, што яна за мяне на два гады старэйшая, то...

— Таму і казаў усё жыццё на мяне старая, — даказвае жартоўна Зінка, — а цяпер што, малады (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF