Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Радавы дэпутат Матвяюк?

Размова з доктарам Яраславам Матвеюком, саракагадовым беспартыйным дэпутатам ад парламенцкага клуба СЛД, які выводзіцца з беларускага асяроддзя, прадэканам Юрыдычнага факультэта Універсітэта ў Беластоку.

Ніва”: — Ці лёгка ў гэтым скліканні Сейма быць у апазіцыі?

Яраслаў Матвяюк: — Быць у апазіцыі заўжды вялікая адказнасць, паколькі апазіцыя павінна быць незвычайна добра падрыхтаваная, каб паказваць слабыя бакі праектаў, накіроўваных прэзідыуму Сейма ўладнай кааліцыяй. У гэтым скліканні такіх урадавых праектаў усё яшчэ незашмат. Калі ўжо ёсць, дык часта яны малой якасці. Знакамітым прыкладам гэтаму быў медыйны закон, які ў перакананні спецыялістаў не вытрымаў бы працэдур перад Канстытуцыйным трыбуналам.

Якая Ваша пазіцыя ў клубе? Мне здаецца, што яна ўсё мацнейшая. Хоць бы таму, што пачалі Вы паяўляцца сярод лідэраў СЛД на прэс-канферэнцыях трансляваных тэлебачаннем.

— Я перш за ўсё гэтак званы мерытарычны дэпутат і не ангажуюся ў тыпова палітычныя мерапрыемствы, у сувязі з тым штораз часцей мяне запрашаюць на прэс-канферэнцыі. Кіраўніцтва клуба запрапанавала мне ўдзел у следчай камісіі па справах г. зв. аказвання націскаў на спецслужбы і іншыя органы. Я не даў згоды, паколькі ўдзел у камісіі патрабуе — як мне здаецца — вялікай палітычнай ангажаванасці. А я ўсё радавы сябра клуба.

А хто з падляшскіх меншасных дэпутатаў у Сейме аказвае найбольшы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF