Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Другое падарожжа на Бацькаўшчыну

Васіль АКУНЕВІЧ

Мінск

12 і 13 ліпеня мы, сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве, знаёміліся з гісторыяй і сучасным жыццём Беларусі. Цікавую гістарычную экскурсію па Мінску і ва ўрочышча Курапаты правёў для нас Аляксей Фралоў. Спадар Аляксей — прафесійны музыка, выкладчык у Акадэміі музыкі — цудоўна ведае гісторыю Мінска, актыўна ўдзельнічае ў ахове архітэктурнай спадчыны сталіцы Беларусі. З ім мы хадзілі па Верхнім горадзе, па старых вуліцах Койданаўскай, Феліцыянаўскай, Вялікай Зборавай, Францысканцаў і іншых. Слухалі аповед і глядзелі старыя малюнкі і карты-схемы былых Езуіцкага і Бернардзінскага кварталаў. Знаёміліся з гісторыяй кляштараў і іншых будынкаў, якія дажылі да нашых дзён і цяпер выкарыстоўваюцца для агульных патрэб. Так, езуіцкі касцёл пачатку XVIII стагоддзя — цяпер кафедральны касцёл, былы мужчынскі кляштар — цяпер праваслаўны кафедральны сабор, дом масонаў (канец XVII ст.) — цяпер Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, дом мастака Ваньковіча — цяпер філіял Нацыянальнага мастацкага музея.

Трэба зазначыць, што згаданым будынкам пашанцавала. Яны аднаўляюцца, рэстаўруюцца, сваёй прыгожай архітэктурай, дэкорам і фрэскамі сведчаць аб тым, якой багатай і заможнай дзяржавай была наша краіна ў тыя вякі. Другім гістарычным будынкам пашанцавала менш. Яны дажылі да нашых дзён, але выкарыстоўваюцца не зусім па прызначэнню. Жаночы кляштар, як і мужчынскі, пасля захопу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF