Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Па-сяброўску, у феерверках

Міра ЛУКША

Гарадок гуляе ўсё лета. Мерапрыемствы, арганізаваныя пры падтрымцы еўрапейскіх фондаў (раней) і перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды спонсараў патрабуюць ад арганізатараў выказацца ўласнай крэатыўнасцю ды ўмеласцю добра распарадзіцца грашыма. Патрэбная тут перш за ўсё іх, арганізатараў, уласная ініцыятыва і трапны праект, які мог бы стаць падставай цікавага і карыснага ў еўрапейскім сэнсе мерапрыемства. І Гарадок умела выкарыстоўвае свае козыры, пазбыўшыся „шапак”, якія хутчэй цалкам прысабечвалі сабе поспех, не наймацней пасабляючы ў арганізацыі. Вядома, там дзе відны поспех, там і будучыя спонсары, і прамоцыя ўсяе грамады. І Гарадок на гэтым сямейным свяце — шматлюдным, культурным, няхітрым пікніку — зарабляе найбольшую славу.

— Ужо дзевяты год мы ўжо ганарымся гэтым, — пачынае войт Гарадоцкай гміны Веслаў Кулеша 26 ліпеня на „Сяброўскай бяседзе”, — што ў нас адбываецца гэтае мерапрыемства. Яно дае нам магчымасць запрасіць да нас гасцей, калектывы, і з Беларусі, і з іншых бакоў. Мы хочам паказаць нашу гасціннасць, перш за ўсё поспехі нашых беларусаў, усю Гарадоцкую гміну, таксама і наймалодшых — дзяцей, моладзь. З’яўляюцца на „Бяседзе” цэлыя сем’і, іх сваякі і сябры. Наладжваюцца таксама новыя знаёмствы.Таксама паміж калектывамі з розных мясцовасцей, гмін, гарадоў, што пасля прыносіць плён у супрацоўніцтве. Наша імпрэза мае прагрэсіўны характар, з году ў год буйнее. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF