Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Раз на возе, раз пад возам (3)

Аляксей МАРОЗ

(заканчэнне; пачатак у 29 нумары)

Гаспадары, якія пры народнай уладзе гадавалі больш свіней, кароў або авечак, атрымлівалі прыстойны заробак за цяжкую працу, пра што не раз успамінаюць у размовах. У дзевяностых гадах асабліва рэзка панізілася рэнтабельнасць авечкагадоўлі, што вельмі моцна абмежавала вытворчасць воўны і шкур. Гаспадары, якія паменшалі авечыя статкі, прыбытак атрымлівалі ў галоўным ад продажу ягнят на экспарт у Італію, Германію і Францыю. Пры гадоўлі невялікай колькасці кароў, гусей, ці авечак, незалежна ад працяглай дрэннай кан’юнктуры, засталіся найчасцей тыя земляробы, якія гаспадарылі на землях дрэннай якасці.

На вачах гіне гадоўля авечак

Нашы земляробы — людзі вынослівыя. Авечкагадоўцы, з прыходам у дзевяностых гадах горшай кан’юнктуры, паменшалі статкі і хацелі перачакаць нядобры час. Хаця наракалі, што не купляюць ад іх воўны або плацяць за яе сімвалічную залатоўку, што моцна ўпала цана шкур і дарослых авечак, пацяшалі сябе, што могуць яшчэ за прыстойную цану прадаваць ягнят. Пасля стала падаць і цана ягнят, што з аднаго боку выклікала роспач, а з другога — бяссілле.

— У мінулым я гадаваў нават па 56 аўцаматак, а разам з баранамі і ягнятамі было ў мяне нават 120 штук авечак. Яшчэ пры народнай уладзе добры прыбытак быў ад продажу воўны, шкур, добра плацілі за аўцаматак і ягнят. Пасля сталі прывозіць танную воўну з Аўстраліі і Расіі. Быў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF