Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

„Басовішча” ў ранах

Ганна КАНДРАЦЮК

Слушна кажуць, каб не хваліць дня перад захадам сонца. Вазьмі і хвалі, калі ўсе ўсіх навокал хваляць! І я, не пачакаўшы да канца імпрэзы, у адным інтэрв’ю пахваліла нашу падляшскую моладзь. Праўда, гэтых самых цудоўных і прыгожых мы ведаем у твар, нярэдка яны нашы сваякі, выхаванцы або дзеткі. Яшчэ больш прыемна, калі сустракаеш такіх асоб як Мішка Грыгарук. Мішка з сябрамі прыселі да нашага стала, каб разам слухаць музыку і піць піва. Мы адразу іх палюбілі, бо яны паказаліся нам моладдзю проста з... космасу. Ужо напачатку Мішка звярнуўся да нас з просьбай:

Ці можаце гаварыць са мной па-беларуску?

А ты з Беларусі?

З Кленік, хоць не зусім...

То з Абезянава ці са Слівава?

З Ляшчынаў, — хлапец адразу пацэліў у сук.

Ад радасці, што сустрэліся свае людзі мы замоўклі на момант. Нам было добра і прыемна, што ведаем самыя закінутыя ўрочышчы і хутары нашай малой айчыны. Краязнаўства маем у крыві. Часта думаю пра разумных дзядоў і бабуль з лакальнай картай у галаве. Ведаюць пра ўсе хутары, хто чый сваяк, хто каго трымае. Мішка таксама пахваліўся, што ў „Ніве” працуе яго цёця Марыся. Жаль толькі, што ў гэтай свойскай цудоўнасці мы адчувалі сябе быццам эмігранты. З кожнага кутка залівала нас польскамоўная хваля. Балела душа, што памірае наша нацыя з усімі сваякамі і тапанімамі. Між сабой кленіцкая моладзь размаўляе ўжо па-польску. Хоць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF