Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Назаўсёды засталіся беларусамі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Даўно хочацца напісаць пра што-небудзь вясёлае і жыццярадаснае, але грамадска-палітычная рэальнасць апошнім часам не дае такіх падстаў. А тут яшчэ Беларусь церпіць канкрэтныя чалавечыя страты...

Вестка пра трагічную гібель Валеры Місюка папросту шакавала. Валеру быў толькі 31 год. Гэты яшчэ малады чалавек быў узорам сціпласці і інтэлігентнасці, прыкладам прыстойнасці і адказнасці. Мы былі знаёмыя пару гадоў і наша сяброўства толькі пачало складвацца, але адчуванне страты духоўна блізкага чалавека досыць моцнае. Валера быў простым і сімпатычным хлопцам, з якім было проста дамаўляцца пра справы, гэта быў чалавек канкрэтыкі і што называецца без падтэкстаў. Яшчэ месяц таму, у чэрвені, разам з іншымі віленцамі ён прыязджаў у вандроўку па Гродзеншчыне. Я перагледзеў фотаздымкі з нашай апошняй сустрэчы — стаялі сонечныя дні і на ўсіх здымках Валера ў цёмных акулярах. Цяпер здаецца (а можа так і было!), што яго позірк быў поўным нейкай загадкавасці і аднаму яму вядомыя таямніцы. Фатальная і жорсткая смерць — Валеру забіла электрычным токам у дзень нараджэння на малой радзіме — роднай Мядзельшчыне — спыніла яго жыццё на гэтым свеце. Валера не паспеў здзейсніць сваіх планаў у Таварыстве беларускай культуры, дзе ўсе яго цанілі і шанавалі як аднаго з незаменных сябраў. Без яго цяпер ужо не рэалізаваць і многіх нашых супольных задум з віленскімі беларусамі. Не паспеў больш паўплываць на пакаленне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF