Ніва № 31 (2725), 3 жніўня 2008 г.

Новая ідэя павароту

Сакрат Яновіч, які заўсёды здзіўляецца сам сабе, чарговы раз здзівіў удзельнікаў сваіх „Трыялогаў”. У гэты раз гаспадар Villa Sokrates запрасіў на старажытныя гарадзішчы і шляхі Падляшша. У цэнтры разважанняў апынулася наша зямля і яе значэнне ў Еўропе. Праўда, месца літаратурна-мастацкага семінара не памянялася. Як кожны год, у Лапічы прыехалі перакладчыкі, гісторыкі, літаратурныя крытыкі, мастакі з Берліна, Варшавы, Гродна, Будапешта, Венецыі, Мінска і пабывалі тут тры дні з 25 па 27 ліпення г.г.

* * *

У першы дзень „Трыялогаў” ладзілася сапраўднае падарожжа ў Кнышынскую пушчу. Па дарозе ў вочы кінуўся ўказальнік „Шудзялава”. Балцкі назоў мясціны мясцовыя краязнаўцы выводзяць ад племя яцвягаў-судавянаў, якое прыйшло сюды з поўначы. Зараз у вёсцы імя вымерлага племя прыняла футбольная каманда „Sudovia”. Сам Яновіч, як ніхто ў нас, зведаў балцкія сцежкі. Раней, каб наткнуцца на іх след, літаратар звандраваў Сувальшчыну.

— А нядаўна чуў я ад нашага лесніка, што і тут знайшлі яцвяжскае гарадзішча, — дадае аўтар „Скроўбы”. — І каб яшчэ нехта палічыў усе тыя балцкія тапанімы і неславянскія словы пад Крынкамі.

— Зварот у бок курганоў можна назваць новай ідэяй павароту, — кажа Януш Корбэль — чалавек духу, публіцыст, эколаг і сацыёлаг з Белавежы.

Мы як цывілізацыя Homo sapiens апынуліся секунду перад канчынай. Сённяшніх людзей мы можам падзяліць на дзве плыні. Адны з іх бягуць разам з цывілізацыяй і не могуць ужо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF