Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Юбілей у Новай Волі

Міра ЛУКША

Прыхадское свята ў Новай Волі ў Міхалоўскай гміне Гарадоцкага дэканата сёлета асабліва ўрачыстае. „На Яна” — 6 ліпеня, у дзень Нараджэння Іаана Хрысціцеля выпала сто гадоў ад завяршэння пабудовы храма і 265 гадоў ад узнікнення праваслаўнага прыхода. Літургію ўзначаліў супрасльскі епіскап Грыгорый у саслужэнні шматлікіх святароў. На свята прыйшло шмат вернікаў, таксама і былых, часам з адлеглых мясцін. Цешыліся яны красой храма, аднаго з прыгажэйшых драўляных на Беласточчыне, пасля генеральнага рамонту, на які ніхто не скупіў падтрымкі, пра што з радасцю інфармаваў а. протаіерэй Яраслаў Шчэрбач. Настаяцель у Новай Волі служыць з 1995 года, пасля Крушынян, усяго разам ягоная служба Богу і Царкве складае дваццаць гадоў. Прыхадское свята было нагодай ушанаваць самога настаяцеля, якому Святы сінод епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы прысвоіў ордэн Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны ІІ ступені, як і прыхаджан, заслужаных для Царквы і прыхода. Ордэнам св. Марыі Магдаліны ІІІ ступені ўзнагароджаны былі Анна Філіпчук, Надзея Монах, Галіна Грыка, Валянціна Семянюк, Анна Кузьміцкая, Юлія Іванюк, Анна Грыц, блаславёнымі граматамі — Ніна Азябла, Ірына Івановіч, Вольга Грыка, Міхал Серада, Ніна Максімюк, Васіль Кузьма, пахвальнымі лістамі, м.інш., Марыя Кузьма, Марыя Гайдук, Уладзімір Монах, Мікалай Новік.

— Здаўна я спяваю, — прызнаецца адна з вылучаных нававольскіх харыстак Анна Кузьміцкая. — Ад 9 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF