Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Скокі і чары

Ева СЦЕПАНЮК

— Мы не танцоры!? — пан Мецік махае кульбакай. Ён —інвалід. Праўда, пра яго няшчасце суседзі кажуць без спачування: Дагуляўсо!

Карацей, абедзве ногі дзядзькі Меціка адняло з за п’янства. Цяпер, зрання да вечара, выседжвае на лавачцы перад сваім блёкам.

— Каб на нашы аргініі падзівіцца, — смяецца задаволены.

Разам на лавачцы кампаньёны, пра якіх таксама можна сказаць адно: Дагуляліся! У аднаго замест гартані апарат і хрыплая як з пад зямлі мова, у іншага балячка на шыі. Пасля прывядуць яшчэ сляпога...

Аднак Купрыян Салавей, праўдзівая ахвяра танцаў і спеваў, не прасвістаў сваёй пенсіі і здароўя на лавачцы пад блёкам. Не! Гэты сапраўды скакаў і запяваў як малады жарабец па ўсіх дошках і лавах падляшскай эстрады. Пакуль не даскакаўсо...

* * *

Праўда, Марлена Іванюк, кіраўніца аматарскага народнага калектыву „Асенні дождж”, мае нячыстае сумленне:

— Бо мы прынялі яго не з за таленту, а з за сваёй выгады, — кажа. — Мала калі ён патрапляў у тон. Але ж ведаеце... Мужчына гэта мужчына. І чарку налье, і абароніць ад нахабнікаў!

— Часта прыходзіцца абараняцца ад нахабнікаў?

— Дык самі падумайце, чаму мужыкі сваіх жонак у калектыў спяваць не пускаюць? Колькі з за гэтага талентаў у нас змарнавалася. Ад зайздрасці ўсё гэта, ад зайздрасці!

— А ці ў „Асеннім дажджы” выступала жонка спадара Салаўя? — пытаю. Няраз мне прыходзілася сустракаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF