Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Прамо(к)цыя ў Супраслі

Міра ЛУКША

— Вы... пані Кандрацюк! — падзівіўся быў на Гандзю загарэлы да чарнаты спраўны дзядзька пад пяцьдзесят у снежна-белай кашульцы, у якога на спіне красавалася: POWIAT HAJNOWSKI.

Гэта быў „Зубэрэк”. Ён жа Жорж Мацкевіч. А распазнаў сярод жменькі ніўцаў Ганну Кандраюцк, якая падарыла яму адразу „Царскую трызну”, сваю першую празатарскую кнігу. Было гэта ў Семяноўцы. У чэрвені. Першая прамоцыя, так сказаць. У бары які ўсё ж не быў барам „Амазонка”, так як і „Зубэрэк” не быў героем з „Царскай трызны”. Бо, здаецца, ніхто з іх не мог бы быць павятовым асілкам, які ў міжваяводскіх змаганнях цягання каната перавалок бы ўсе паветы! А што ажаніцца? Ён тут гатовы і за мяне ўзяцца, што за дурныя пытанні!

Пакуль што „Зубэрэк” бярэцца за кнігу, і з сябрам аж па стале качаюцца: „Ты, ля, гэта ж ты!” — паказвае на малюнак Міраслава Здрайкоўскага, на якім красуецца тубылец у шапцы-вушанцы. Які трапны! А найбольш скалануцца ад смеху над малюнкам, на якім у вадзе плаваюць... аскепкі ўяўнога шчасця. „Добрэ!” — падагульваюць. Тут усё зразумела, нават не чытаўшы! Тут пра тое гаворка, у гэтай нятоўстай кніжачцы, як вытрымаць, каб не ўмерці, не кончыцца пры канчыне свету. Каб не раўці ад плачу, дык — смяяцца! Загаварыць смерць, як нясцерпна ныючыя зубы. Толькі што зуб можна вырваць з каранямі, калі папсуецца, згніе, а тую брыду, што канчаецца смерцю, толькі смерцю можна перамагчы. Тады не баліць... Тады вяртаешся ў той пясок, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF