Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Пясняр палескай прыроды, cамабытны талент. Памяці мастака Івана Дзям’янавіча Рудчыка

Пётр ЗАРЭЦКІ

Летась споўнілася 100 гадоў (20 студзеня 2008 г.) з дня нараджэння беларускага жывапісца, брэстчаніна Івана Дзям’янавіча Рудчыка, вядомага перш за ўсе як майстра лірычнага пейзажа, тэматычнай карціны і партрэта. Яго творчасць непарыўна звязана са станаўленнем і развіццём выяўленчага мастацтва ў пасляваенны перыяд.

Ён удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з заснавальнікаў Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (1946 г.). Памёр 22 сакавіка 2000 г.

Нарадзіўся Іван Дзям’янавіч на паўднёвым Падляшшы ў сяле Дабратычы ў сялянскай сям’і. З сямі год давялося яму выпрабаваць бежанскія дарогі Першай сусветнай вайны. З бацькамі апынуўся пад Уфой. Назад яны вярнуліся толькі ў 1919 годзе.

„Ужо ў дзяцінстве сваім я адчуў зачараваны свет народнага мастацтва”, — успамінаў Іван Дзям’янавіч. Яго дзядзька быў іканапісцам, і палымяная цікавасць пляменніка-пастушка, затым батрака, атрымала з яго боку падтрымку. Але галоўным настаўнікам для Івана Рудчыка была сама прырода, а школай і крыніцай натхнення стала народная творчасць. Менавіта яна лягла ў аснову майстэрства мастака.

Пасля службы ў польскай арміі Іван Рудчык трапіў у школу прыгожых мастацтваў у Кракаве, але ж беднасць не дазволіла яму завяршыць адукацыю.

У 1935 годзе за прыналежнасць да КПЗБ і антыўрадавую дзейнасць польскі суд прысудзіў Івана Рудчыка да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF