Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Сустрэча (без) пералому

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Калі аддаем у друк гэты нумар „Нівы”, у Брэсце працягваецца сёмае ўжо пасяджэнне Польска-беларускай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва. Спадарожнічае яму (медыйная?) дыскусія аб магчымым адмяненні санкцый у адносінах да Беларусі, а прынамсі аб „памякчэнні” рэстрыкцыйнай палітыкі. „Не можа быць аб гэтым гаворкі, пакуль беларускія ўлады не выканаюць дванаццаці ўмоў, якія паставіў Еўрасаюз”, — сказаў „Ніве” Аляксандр Мілінкевіч, лідэр беларускай апазіцыі, шэф Руху „За Свабоду”.

Яшчэ да пасяджэння ў Брэсце адна з найважнейшых газет у Польшчы інфармавала: „Змены стратэгіі польскага ўрада ў адносінах да Беларусі. Дональд Туск будзе прабаваць вырваць Аляксандра Лукашэнку з абдымкаў Расіі”. У іншай агульнапольскай газеце еўрадэпутат Яцак Сарыюш-Вольскі (ГП), старшыня камісіі замежных спраў Еўрапарламента гаварыў аб санкцыях у адносінах да Беларусі:

— Гэтая паліытка ў прынцыпе слушная, але беспаспяховая. Не папраўляе сітуацыі і ўпіхвае Беларусь у абдымкі Расіі. Беларусь ахоплена візавымі і фінансавымі санкцыямі, не атрымлівае ад ЕС гаспадарчай дапамогі, за якую могуць хадайнічаць іншыя суседскія краіны.

Так атрымалася, што „беларуская тэма” ў Польшчы была публічна ўзнята зараз пасля таго, як Іспанія пераканала краіны ЕС да абмежавання санкцый у адносінах да Кубы.

Пасяджэнню ў Брэсце з польскага боку старшынюе віцэ-міністр унутраных спраў і адміністрацыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF