Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Стаміўся ў змаганні за роднае

Ян МОРДАНЬ

Прамінуў год, калі ў Райску адбылося мнагалюднае развітанне з Аляксандрам Цішуком, солтысам вёскі. Быў Ён чалавекам вялікага сэрца ды ўражлівай душы! Прыйшлося Яму змагацца за свой шматпакутны Райск. Аляксандр Цішук мужна адстойваў права мясцовых людзей заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі. На жаль, настаў час, калі многія з нас больш за родны кут цэняць грошы ды падхалімства чыноўніцтву. І таму на солтыса Райска звальваліся розныя нягоды, якія і прывялі да цяжкай хваробы.

Змаганне за сваю зямлю

26 лістапада 2003 года на пасяджэнні Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцей Сейма РП Аляксандр Цішук паясняў:

— Змагаемся за сваю зямлю, на якой ад вякоў працавалі нашы продкі. Сельскагаспадарчая маёмасць стала казённай, калі пасля ваеннага ліхалецця ў Райску засталіся пераважна ўдовы. Не хапала ім сіл гаспадарыць. Цяпер Агенцтва распараджаецца нашай зямлёй па за плячыма мясцовых сялян. Чаму мяне, солтыса, ніхто аб аўкцыёнах не паведамляў? У 1999 годзе будынкі, узведзеныя сельскагаспадарчым кааператывам у Райску, пачаў арандаваць чалавек, які жыве ў мясцовасці адлеглай на 60 км. Вывез тое, што не было яго маёмасцю. Цяпер да аўкцыёну прыступаюць гаспадары з іншых гмін, якія толькі прапісваюцца ў Райску. За дапамогай звярталіся мы да ваяводы, парламентарыяў ды ў Міністэрства сельскай гаспадаркі. Усе згодны з намі, але праблема не вырашаецца. Пазбаўленая зямлі вёска загіне! Жывем на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF