Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Раз на возе, раз пад возам

Аляксей МАРОЗ

Так аб рэнтабельнасці сельскагаспадарчай прадукцыі на працягу амаль дваццаці гадоў гавораць нашы гаспадары. Аднак спецыялісты па сельгаспрадукцыі амаль заўсёды бачылі меншую або большую прыбытковасць ды заахвочвалі да рэструктурызацыі гаспадарак, што і адбываецца па сённяшні дзень. Асабліва ў дзевяностых гадах малодшыя гаспадары сталі дакупляць зямлю і на якасных глебах займацца вырошчваннем пшаніцы або рапсу, а на горшых землях — гадоўляй кароў і малочнай прадукцыяй. Найбольш наракалі свінаводы, бо былі перыяды, калі нават спецыялісты з Міністэрства сельскай гаспадаркі былі згодны, што дакладваюць яны да прадукцыі свінога мяса. Вельмі дрэнная кан’юнктура перыядычна кранала таксама птушкаводаў. Заўважальныя сродкі ўласнікі зямлі сталі атрымліваць пасля далучэння Польшчы да Еўрасаюза, але еўрасаюзныя даплаты прытармазілі рэструктурызацыю сельскай гаспадаркі. Зараз цяжка ўгаварыць жыхароў гарадоў прадаць бацькаўскую зямлю вясковым суседзям, бо яны часта атрымліваюць даплаты і разлічваюць на рост цаны зямлі.

Спачатку на еўрасаюзныя даплаты наракалі вытворцы збожжа. Пасля іх увядзення цана пшаніцы ўпала з 600 зл. за тону да 400 зл., а згаданыя даплаты не кампенсавалі ім той страты, што ўзнікла з нізкай цаны збожжа.

Хто скарыстаў, а хто стратны на высокіх цэнах збожжа?

Вясной на рынках у Гайнаўцы і Кляшчэлях цана тоны пшаніцы і ячменю дайшла нават да 900 зл., трыцікале (пшанжыта) — да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF