Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Возьмемся за смецце...

Марк ЦЫБАРТ

Злачынныя мафіі ў Злучаных Штатах Амерыкі ўжо здаўна вялі сапраўдныя войны за кантроль за камунальнымі фірмамі, якія з гарадоў вывозяць смецце. Гэты занятак быў калісьці адной з важнейшых крыніц мафійных даходаў, побач „аховы” пахавальных бюро, гастраноміі, прастытуцыі ці наркабізнесу. Сярэдні чалавек нават сабе не ўяўляе якія вялікія грошы можна зарабіць менавіта на смецці і адыходах. І аж дзіў бярэ, што ў нашай краіне ёсць месцы, дзе гэтага роду дейнасць толькі што завязваецца, а смецце надалей з’яўляецца грамадскай праблемай. А што менавіта гэтак справа маецца сведчыць нядаўна апублікаваны ў „Ніве” артыкул Аляксея Мароза „Дзе складваць адкіды і смецце?”

Каля я чытаў згаданы артыкул, здзівіла мяне неразуменне сапраўднага маштабу праблемы і няўмелыя дзеянні, якімі вылучаюцца чыноўнікі розных узроўняў, пачынаючы з войтаў, а на міністэрскіх дабрадзеях канчаючы, якія цвёрда трымаюцца прынцыпу „раздзяляй і валодай”. Цяжка мне зразумець гэтае чыноўніцкае бяссілле, але яшчэ цяжэй змірыцца са свядомасцю, што нашы радныя, з моманту атрымання першых камандзіровачных за выконванне сваіх абавязкаў, паўсюдна пакідаюць кіравацца здаровым розумам. Ну бо ўсе гэтыя планы, праекты нехта прымае шляхам галасавання з надзеяй, што дастаткова ўдакладніць жаданні, а яны самі па сабе здзейсняцца.

Так менавіта справа маецца з планаванай вялікай звалкай у Дубяжыне. Можа і добра, што гэтую інвестыцыю пазбавілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF