Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Ярмо на шыі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пра выбары ў так званы беларускі парламент чацвёртага склікання пісаць не проста. З аднаго боку не хочацца ўкрыўдзіць некаторых маладых палітыкаў, многія з якіх шчыра і самаахвярна кідаюцца ў выбарчую гонку. Гэтак жа шчыра мы ішлі на мясцовыя выбары 1995 года — апошнія больш-менш дэмакратычныя выбары ў найноўшай гісторыі Беларусі. Некаторыя з нас тады перамаглі, але дэпутатамі так і не сталі — не дазволіла тагачаснае заканадаўства, якое вымагала занадта вялікага працэнту ўдзелу выбаршчыкаў. У выніку многія саветы тады не былі абраныя, а кароткая эпоха ў нейкай ступені справядлівых выбараў скончылася. Пасля гэтага ўлада пачала дзеіць паводле найгоршых спосабаў фальшавання. Яе сталымі прыкметамі сталі падман і запалохванне. Выйграць у футбол, калі супраць цябе гуляюць паводле правілаў рэгбі, папросту нельга. Гэта аксіёма.

З іншага боку, сапраўды цяжка захаваць аб’ектыўнасць, бо з пункту здаровага мыслення нібыта лагічна, што палітычныя партыі ідуць на выбары. Многія з тых, хто адназначна выказваецца за актыўныя формы ўдзелу, упэўнена цвердзяць, што гэта найперш цудоўная мажлівасць працаваць з народам. Але мажлівасці ёсць і іншыя, ніхто іх не можа адабраць. Так, можна забараніць пэўныя формы працы, замінаць і супрацьдзейнічаць, але аніякая „вертыкаль” і міліцыя не ў змозе спыніць асветнае працы наогул.

На жаль, ужо зараз можна без асаблівай рызыкі прагназаваць паводзіны дэмакратычнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF