Ніва № 29 (2723), 20 ліпеня 2008 г.

Экспрэс „Басовішча”

Ілона КАРПЮК

Экспрэс „Басовішча” — адна з мар Беларускага аб’яднання студэнтаў. Уявіце сабе беластоцкі вакзал, а на ім кучу людзей, якія чакаюць цягніка ў Борык, які едзе на „Басовішча”. Я гэта ў змозе ўявіць, таму думаю, што гэтую мару не так цяжка здзейсніць. Пакуль што Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча”, быццам цягнік, імчыцца праз гады і не мае намеру спыніцца на канчатковым прыпынку. Ужо ў гэтую пятніцу, 18 ліпеня, дзевятнаццаты раз прыпыніцца ён між Гарадком і Валіламі-Станцыяй на лясной паляне Борык.

Кожны павінен імкнуцца да дасканаласці. Ці „Басовішча” блізкае ідэалу? Напэўна не, але БАС стараецца, каб яго самая арыгінальная ідэя развівалася. Дынаміка такога мерапрыемства гэта асноўнае: тады будзе і цікава, і прыемна ўдзельнікам. Важна, што кожны год на „Басовішча” прыязджаюць не толькі пастаянныя наведвальнікі, але і новыя госці. „Басовішча” — гэта не славуты польскі Вудстак, ні сучасны беларускі Яроцін, гэта і не „Салідарныя з Беларуссю”. Гэты фестываль не нагадвае сваёй формай нічога, з чым можна сустрэцца ў свеце. Адважна скажу, што гэта арыгінальная з’ява, якой не аддае ў рукі камерцыі заснавальнік, ахоўнік, часам экзекутар, але заадно і яе мама і бацька — Беларускае аб’яднанне студэнтаў. А што БАС вырашыў паказаць сябрам фестывалю ў гэтым годзе? Шмат новага, цікавага, але і старога, добра вядомага.

„Басовішча” ў пятніцу ў 1600 пачне з грукатам дуэт двух гігантаў — „ІQ48” ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF