Ніва № 27 (2721), 6 ліпеня 2008 г.

„Рускі” наследнік

Міра ЛУКША

Хто крыва глядзіць у Крывой на „Паўлючукоў”? Гэта з таго часу, калі Петручукі вярнуліся ў родную вёску, на дзедаўскі пляц. Прадзед быў Паўлюк — ад яго імя і ўсе яны „Паўлючукі”, або па другім дзеду Каленіку — „Калейнікавы”. Зямлі ў Крывой — хоць адбаўляй, як усюды. Ну, можа цяпер ужо не аж так — каб пазбывацца гэтага чарназёму і пясочку за „геркаўскія” залатоўкі, каб на старасць лягчэй пажыць. І ў Крывой, вёсцы, якая выгадавала не аднаго героя з усіх франтоў і войнаў, зямля, за якую калісь душыліся і пралівалі кроў — ужо ў цане.

Крывая раз была ў Арлянскай гміне, пасля рэферэндуму апынулася ў Бельскай. Гэта прыгадваем не без прычыны. Бо не з усім дабыткам трапіла яна ў іншую гміну, і не з добрым парадкам асабліва ў паперах — у актах на ўласнасць, вырысамі межаў. Бывае, ці то здзьмуў вецер ці якая паршывая котка быццам накрыла хвастом: у гаспадара ёсць вырысы маёнтка па такой лініі — і старыя абымшэлыя слупкі стаяць урослыя ў мураву, а гмінны землямер па-іншаму мяркуе. Калі ўжо каму хочацца кранаць даўно забытае...

А „Яну Кавальскаму” (такім псеўданімам назваўся) хочацца. І друкавальную машынку мае. Раз напіша ў гміну пад такім прозвішчам, іншы раз — у скарбоўку выстукае данос, ужо падпісаны па-сапраўднаму, бо ў падатках неахвотна разглядаюць ананімы. Можна пасля прымеркаваць, што напісала адна і тая асоба. Сядзіць „Кавальскі” ў Крывой і злуецца, і замест сваё кіпенне накіраваць на канструктыўную работу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF