Ніва № 27 (2721), 6 ліпеня 2008 г.

Пра незвычайныя iконы ў Белавежы і наваколлi

Пётр БАЙКО

Самабытнае абнаўленне ікон — з’ява вядомая, aле здараецца выключна рэдка. І хаця розныя спецыялісты намагаюцца ахапіць розумам яе сутнасць, то ўсё-такі ніякая з пастаўленых імі гіпотэз нічога канчаткова не тлумачыць. Зразумела, што я не буду старацца ставіць тут сваю гіпотэзу, ці наогул праводзіць аналіз гэтага пытання. Хачу толькі пазнаёміць чытачоў з выпадкамі абнаўлення ікон, якія здарыліся на тэрыторыі Белавежскай гміны ў ХХ стагоддзі, a пры нагодзе з некалькімі іншага роду выпадкамі, звязанымi з іконай. Я пра іх даведаўся падчас збірання гістарычных звестaк пра сваю родную Белавежу яшчэ ў дзевянoстых гадах мінулага стагоддзя.

Здарылся гэта ў 1933 годзе. Нейкага дня сям’я Філіпчукоў са Стачка са здзіўленнем сцвeрдзіла, што стapая ікoнa, якая вісела ў кутку пакоя, нечакана заззяла колерамі, быццам была свежа напісана. З’ява гэтая выклікала вялікае зацікаўленне сярод суседзяў. Не паспелі яшчэ людзі ўспакоіцца ад уражaння, як у сяле грукнула вестка, што такое ж паўтарылася у доме Паўла Бушкі на вуліцы Трапінка.

— Ікона блішчала быццам золата, — апавядала мне пажылая Надзея Руско. — Людзі натоўпам прыходзілі паглядзець яe , памaліцца перад ёю.

Неўзабaве ідэнтычная вестка даляцела з Тэрэмісак. Ікона абнавілася ў доме спадарства Нікіцюкоў. Уласнікі вырашылі перадаць яе ў прыхадскую царкву ў Белавежы. Ікону неслі са спецыяльнaй, урaчыстай працэсіяй.

Чацвёрты і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF