Ніва № 27 (2721), 6 ліпеня 2008 г.

Ушанавалі Міхала Валовіча

Сяргей ЧЫГРЫН

18 чэрвеня споўніліся 202 гады з дня нараджэння нацыянальнага героя Беларусі, аднаго з кіраўнікоў беларускіх паўстанцаў 1830-х гадоў, чалавека фанатычна адданага ідэі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, нашага земляка Міхала Валовіча. Таму сёлета ў нядзелю, 22 чэрвеня, прадстаўнікі інтэлігенцыі і розных дэмакратычных партый Слоніма, Зэльвы і Гродна наведалі вёску Парэчча і ўсклалі кветкі да мемарыяльнага знака, прысвечанага Міхалу Валовічу і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе за незалежнасць сваёй Айчыны. Мемарыяльны знак знаходзіцца недалёка ад праваслаўнай царквы на могілках у Парэччы.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Беларусь была цалкам акупавана расійскімі войскамі. На працягу няпоўных ста гадоў беларусы тройчы ўздымалі меч барацьбы супраць нацыянальнага ворага — Масквы. Адным з самых магутных было паўстанне 1830-1831 гг. Чынным яго ўдзельнікам быў наш зямляк Міхал Валовіч. Ён нарадзіўся 18 чэрвеня 1806 г. у маёнтку Парэчча Слонімскага павета. Лістападаўскае паўстанне 1830 года застала Міхала ў бацькоўскім доме. У той час, калі расійскія войскі былі выгнаны з Польшчы, выступленне паўстанцаў у Беларусі ўжо распачыналася. Тут ужо існаваў Цэнтральны камітэт па кіраўніцтве паўстаннем на Беларусі ў тагачаснай сталіцы — Вільні. Камітэт меў сувязь з варшаўскімі паўстанцамі і з кожным паветам. Паўстанцкі камітэт Слонімскага павета вылучыў сваім прадстаўніком Міхала Валовіча і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF