Ніва № 27 (2721), 6 ліпеня 2008 г.

Супольна лягчэй

Размова з Ленай ХАРКЕВІЧ з Плянты — намеснікам старшыні Белавежскага агартурыстычнага аб’яднання „Зубр”.

Вы дзейнічаеце ў аб’яднанні здаўна, але намеснікам старшыні згуртавання сталі нядаўна.

— Наша агратурыстычнае згуртаванне ўзнікла ў 2000 годзе і я належу да яго ад самога пачатку. Хаця намеснікам старшыні стала я нядаўна, але фактычна кірую дзейнасцю аб’яднання „Зубр” ад чатырох гадоў, ужо ў папярэднім скліканні, калі галоўнае кіраўніцтва па пэўных прычынах не выконвала сваіх абавязкаў, і цяпер, калі новаабраны старшыня Яўген Валкавыцкі выехаў за мяжу.

Як узнікла ідэя заснавання „Зубра”?

— Спачатку найбольш агратурыстычных кватэр было ў Белавежы, а ў іншых гмінах агратурызмам займаліся толькі лічаныя адзінкі. Супольна лягчэй дзейнічаць, прабівацца са сваімі прапановамі і наша аб’яднанне было заснавана між іншым дзеля супольнай лепшай рэкламы, якая магла б прыцягнуць турыстаў. Будучы разам, маглі мы вучыцца як трэба абсталяваць кватэры і лепш абслугоўваць турыстаў, каб прыязджалі да нас паўторна.

Ці само слова „белавежскае” ў вашым названні з’яўляецца ўжо рэкламным таварам?

— Пра Белавежу ведалі жыхары Польшчы і не толькі, а ў назву мы ўключылі гэтае слова, каб з яго дапамогай рабіць прамоцыю нашых агратурыстычных прадуктаў для большай колькасці людзей. Пасля ў Белавежу стала ехаць настолькі многа турыстаў, што некаторыя белавежскія ўласнікі кватэр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF