Ніва № 27 (2721), 6 ліпеня 2008 г.

„Слугі народу”

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Давялося мне на мінулым тыдні наведаць Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт, ці па-іншаму кажучы галоўны „вертыкальны” будынак вобласці. Гадоў восем не ступала туды мая нага, бо не было патрэбы. А тут давялося наведаць пару кабінетаў непарушнага аплоту правільнага курсу ў светлую прышласць. Выходзіў я з лабірынтаў аблвыканкама, які, здаецца, значна пашырыў свае плошчы і колькасць кабінетаў, надзвычай уражаны аздобай і раскошай будынка, дзе засядаюць і рупліва працуюць, не шкадуючы магутных сіл і дарагога здароўя, слугі беларускага народу. Крыштальная чысціня, зіхаценне і багатыя будаўнічыя матэрыялы, назваў якіх нават не ведаю, не пакінуць ніводнага наведніка абыякавым. Адразу будзе зразумела кожнаму, што тут засядаюць лепшыя людзі краіны і таму трэба старацца не замінаць ім у высакароднай працы.

У той жа дзень спатрэбілася падаваць дакументы ў яшчэ адну дзяржаўную ўстанову, рангам крыху ніжэйшую. Візіт у адзін са шматлікіх аддзелаў быў адзначаны дадатковай прыемнасцю, якая не забудзецца прынамсі колькі месяцаў. А, здаецца, трапіў я толькі ў кабінет нейкай сакратаркі, якая працуе з паперамі. Знешнасць і манеры маёй суразмоўцы не пакідалі сумнення, што ў гады слаўнай камсамольскай маладосці не раз ёй даводзілася абслугоўваць зачыненыя партыйныя вечарынкі. Ну, а калі стала „выходзіць у тыраж”, спатрэбілася ў іншай іпастасі. Гэтая чыноўніца дробнага калібру сустрэла мяне так, нібы яшчэ мой дзед запазычыў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF