Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Машчона-Панская другое свята

Міра ЛУКША

Каб дабрацца ў Машчону-Панскую ў Нурэцкай гміне трэба мне ехаць на Сямятычы якраз на замойскім аўтобусе. Ды ў Польшчы „Б” усё робіцца ды ўдаецца, каб лепш было для тубыльцаў — ад пачатку лета гэты аўтобус адменены. Ды не так і блага — зараз з беластоцкага аўтавакзала ад’едзе суперсучасны аўтобус у Жэшаў (з кандыцыянерам!) праз Сямятычы. А з Сямятыч у Машчону-Панскую — дзесяць кіламетраў. Дабяруся туды на маленькім чырвоным „фіаціку” спадарства Веры ды Язэпа Карпюкоў з Сямятыч. Гэта спадар Язэп, аўтар славутых песень пра Падляшша і журавоў, запрасіў нас у сваю родную вёску, дзе другі год праводзіцца свята. Да пачатку мерапрыемства з’ездзім яшчэ і на іхні хутар, дзе стаіць хата Карпюкоў сярод буяючай прыроды, над маляўнічай сажалкай. Тут паэт набіраецца натхнення і сілы, каб сваім моцным голасам яшчэ раз заспяваць пра роднае.

— О, чуць яго голас! — скажа пасля, седзячы на лаўцы пад сваім домам, Генік Бартнічук, які сышоў з імпрэзы ўправіцца з жывінай пасля поўдня. — Ёзік Карпюк выступае. А найхарошча яго песня — „Журавы”.

Уся сям’я Бартнічукоў прымае ўдзел у свяце — ён — Генік з жонкай Геняй, бацькі Юрый і Анна, сын Марк з жонкай Басяй ды ўнукі Наталька ды Крыстыян — усе чатыры пакаленні жывуць у адным доме.

— Няма школы, ёсць святліца, пабудаваная яшчэ пры Герку, — пералічвае Генік і паказвае акуратныя дамы: — Прыязджаюць варшавякі, купляюць хаты, перакупляюць. А вось гэты дом — яшчэ з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF