Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Паказаць нашы традыцыі і культуру

Аляксей МАРОЗ

Глянуўшы з вуліцы, агратурыстычная кватэра Лены Харкевіч з Плянты Нараўчанскай гміны не адрозніваецца моцна ад іншых, якія апошнім часам з’яўляюцца на Гайнаўшчыне як грыбы пасля дажджу. Аднак на вялікім панадворку відаць парадак, чысціню і шмат атракцыёнаў для турыстаў. Ёсць тут невялічкая сажалка, пясочніца для наймалодшых дзетак, а за вялікім домам — спартыўная пляцоўка для валейбола, а нават і баскетбола. Аднак спадарыня Лена заўважаныя мною козыры лічыць звычайным стандартам агратурыстычнай кватэры, не гаворачы ўжо пра адпаведныя жыллёвыя ўмовы, да якіх прывыклі гарадскія госці.

Упор на адметнасць наваколля

— Я раблю ўпор на адметнасць нашага наваколля, на нашы традыцыю і культуру, — заяўляе спадарыня Харкевіч. Турысты цікавяцца жыццём мясцовых беларусаў, іх праваслаўным веравызнаннем і, зразумела, захапляюцца таксама яшчэ незабруджанай прыродай. Шпацыруюць па навакольных пралесках і ідуць адпачываць на рэчку, аддаленую ад кватэры на метраў пяцьсот.

— Я хачу, каб у кожным пакоі, дзе начуюць турысты, былі прадметы або тканіны, выкананыя ў нашым наваколлі, — тлумачыць гаспадыныя і паказвае старыя або стылізаваныя на даўнія фіранкі на вокнах і даўнія пакрывалы на ложках.

— Усяго адразу не зробіш, але маёй марай з’яўляецца абсталяванне пакояў у розных колерах. „Капы” і „пасякі” на ложкі (некаторыя даволі даўнія) далі мне сямейнікі або знаёмыя. Стараюся (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF