Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Чала я не хіліў прад сілай...

Міра ЛУКША

Польскія чытачы атрымалі новую кнігу, якой не было яшчэ ў гісторыі польска-беларускіх культурных зносін — анталогію беларускай паэзіі „Nie chyliłem karku przed mocą”, выдадзеную Калегіумам Усходняй Еўропы ў Вроцлаве ў рамках серыі беларускай літаратуры ды дадатак да яе „Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej”. Дае яна польскаму чытачу ўбачыць „шлях, які паэзія Беларусі, што стваралася на некалькіх мовах, прайшла цягам пяці з паловай стагоддзяў”. Як адзначае Лявон Баршчэўскі, ганаровы старшыня беларускага ПЭН-цэнтра, гэта кніга, „якая не ёсць ані хрэстаматыяй, ані кампендыюмам усіх сапраўдных шэдэўраў беларускай паэзіі. (...) Пачалі мы анталогію з пятнаццатага стагоддзя, часу, калі сярод магнатаў беларускага паходжання выявілася патрэба ўсхвалення гісторыі Вялікага княства Літоўскага — супольнай бацькаўшчыны продкаў сучасных беларусаў і літоўцаў. (...) Заканчваецца анталогія вершамі, створанымі ў канцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзя”. (Вершы маладзейшых паэтаў выйшлі ў межах праекта „Biblioteka Białoruska” ў 2007 г. у томіку „Пуп неба” — у перакладзе Адама Паморскага, Багдана Задуры і Катажыны Катынскай). Гэты том канчаецца вершамі Андрэя Хадановіча. „У гэтым выданні чытач знойдзе творы паэтаў, што былі забароненыя або непажаданыя ў Савецкай Беларусі (Вацлаў Ластоўкі, Алесь Гарун, Наталля Арсеннева, Ларыса Геніюш і іншыя). Тут змешчаны таксама вершы паэтаў „расстралянага Адраджэння”. Даследчык (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF