Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Святасць кранутая чалавечай рукою

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Маляванне карцін гэта падрыхтоўка сабе прасторы, у якой будзем жыць пасля смерці, — cказаў калісьці Ежы Навасельскі, з сусветнай славай маэстра іканапісання, выстава якога адкрылася 13 чэрвеня ў Музеі ікон у Супраслі — філіяле беластоцкага Падляшскага музея.

Ежы Навасельскаму 85 гадоў. Ад нараджэння звязаны ён з Кракавам. Выхоўваўся ў грэка-каталіцкім крузе з аднаго боку, а з другога — у крузе артадаксальнага праваслаўя. Адбітак на яго жыцці, таксама творчым, пакінула ўступленне ў час ІІ сусветнай вайны ў лаўру студытаў у мястэчку Уніў, дзе, будучы інакам, убачыў іконы ў Нацыянальным музеі ў Львове.

— Я ўпершыню сустрэўся з вялікім мастацтвам у такой канцэнтрацыі і ў такой колькасці. Уражанне было настолькі моцнае, што тае сустрэчы ніколі не забуду. Я адчуваў проста фізічны боль (...). Усё тое, што на працягу жыцця зрэалізаваў я ў мастацтве, хаця б толькі на выгляд з’яўлялася адыходам, было акрэслена тым першым сутыкненнем з іконамі ў львоўскім музеі.

Дадаў:

— Я, польскі мастак, духова нарадзіўся ў Пачаеўскай лаўры.

Штудзіраваў ён у кракаўскай Акадэміі мастацтваў, быў у славутай Кракаўскай групе і працаваў асістэнтам іншага славутага мастака-жывапісца, стваральніка авангарднага польскага тэатра „Крыкот” Тадэвуша Кантара.

У Музеі ікон на выставе „Нерукатворны абраз. Іконы Ежы Навасельскага і архетыпы” экспануюцца ягоныя працы, якія паходзяць з храмаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF