Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Гаспадарчае рандэву ў Гайнаўцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У чацвер, 19 чэрвеня г.г. у памяшканнях Беларускага музея ў Гайнаўцы адбыўся Першы рэгіянальны беларуска-польскі эканамічны форум і Эканамічная выстава прапаноў ад гаспадарчых суб’ектаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей ды Люблінскага і Падляшскага ваяводстваў. Форум ладзілі Брэсцкі і Гродзенскі аблвыканкамы, Беларуская гандлёва-прамысловая палата, Пасольства РБ у РП і Генеральнае консульства Беларусі ў Беластоку ды маршалак Падляшскага ваяводства, Гайнаўскае староства, бурмістр Гайнаўкі, Прамыслова-гандлёвая палата ў Беластоку, Польска-беларуская прамыслова-гандлёвая палата, еўрарэгіёны „Белавежская пушча” і „Буг”. У форуме прыняло ўдзел звыш двухсот гаспадарчых дзеячаў з абедзвюх дзяржаў.

Выбар Гайнаўкі на месца такога мерапрыемства здаецца быць невыпадковым. У першую чаргу трэба падкрэсліць асабліва прыхільны тутэйшы грамадскі клімат для такога роду ініцыятыў. Іншым важным чыннікам трэба палічыць геаграфію Гайнаўкі, як умоўны цэнтр цэласнай тэрыторыі Польшчы і Беларусі; гэта таксама і цэнтр памежжа са згаданых чатырох буйных адміністрацыйных адзінак.

У цяперашняй стадыі паліткліматычных працэсаў нельга было спадзявацца асаблівых тузоў так з мінскага, як і з варшаўскага боку. Гэтую ролю выканалі віцэ-міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка ды віцэ-міністр гаспадаркі Рэчы Паспалітай Марцін Каролец. Прысутнічаў сенатар Владзімеж Цімашэвіч, былі таксама абодва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF