Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Свята з „сюрпрызам”

Лічу гэтыя паводзіны абсалютна недыпламатычнымі, нецывілізаванымі, якім характэрная пагадра для калектываў, запрошаных у Польшчу на нашы імпрэзы! — сказаў у апошнюю нядзелю ў беластоцкім Звярынецкім парку Ян Сычэўскі, старшыня БГКТ і віцэ-старшыня Таварыства беларускай культуры, адкрываючы Свята беларускай культуры. Гэтым самым спаслаўся ён на клопаты, якія мелі члены ансамбля „Радзімічы” з Мінска з атрыманнем польскіх віз.

Сёлета Свята беларускай культуры праводзілася ўжо ХХIV раз. Інаўгуравалася яно дакладна ў час, калі ў рамках Дзён Беластока ў Свята-Мікалаеўскім саборы пачынаўся канцэрт царкоўнай музыкі, а ля ратушы працягваўся яшчэ Кірмаш на Яна. Спыталіся мы ў прысутнага на Свяце намесніка прэзідэнта горада Беластока Аляксандра Сасны чаму якраз гэтая імпрэза не апынулася ў праграме Дзён Беластока. Пачулі мы ў адказ:

Ніхто з такой заявай да нас не звяртаўся.

Тым не менш прэзідэнт Беластока ўзяў над Святам патранаж і суфінансаваў яго, падобна як Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ды Падляшская маршалкоўская ўправа (маршалак Яраслаў Дважанскі прысутнічаў асабіста; з сям’ёй з’явіўся таксама падляшскі дэпутат Сейма Яраслаў Матвяюк, а таксама, м.інш., рэктар Вышэйшай менеджэрскай школы Міхал Лісоўскі ды консулы РБ у Беластоку Міхал Аляксейчык і Наталля Міськевіч).

Выступіла больш за трыццаць калектываў і хароў з усяе Беласточчыны, сярод іх з Гайнаўкі, Бельска-Падляшскага, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF