Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Горад для жыцця?

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

На мінулым тыдні ў медыях прайшла цікавая інфармацыя. У дакладзе адной з найбольш вядомых кансалтынгавых кампаній свету Mercer Human Resource Consulting было адзначана, што „Мінск названы горшым для жыцця горадам Еўропы”. Пад аналіз браліся ажно 183 гарады Старога свету. Даследчыкі адзначаюць, што пры складанні аналізу ўлічваліся і браліся пад разгляд такія параметры, як „асабістая бяспека, даступнасць аховы здароўя і адукацыі, транспарт і іншыя камунальныя паслугі, а таксама шэраг сацыяльных, эканамічных, экалагічных і палітычных фактараў”. З гадамі чалавек мусіць усё больш скептычна ставіцца да рознага кшталту рэйтынгаў і класіфікацый на „лепшыя і горшыя”. Але сур’ёзны аналіз яшчэ нікому не зашкодзіў і заўсёды цікавы.

Чым жа так адмоўна ўразіла сталіца Беларусі брытанскіх экспертаў? Можа ў іх у крыві катэгарычная непрымальнасць да ўсяго, што ляжыць на ўсход за Бугам? Як у тым знакамітым савецкім кінафільме, толькі наадварот. Героя, які вярнуўся з замежнага турыстычнага круізу, спатыкае ўпраўляючая дому (тыпаж надзвычай характэрны і для сённяшніх беларускіх кабет — кіраўнічак дробнага звяна) і заяўляе яму: «Сямён Сямёныч, заўтра ў нашым ЖЭСе ваша лекцыя „Нью-Йорк — горад кантрастаў”. Той адказвае, што не быў у Нью-Йорку, толькі ў Стамбуле, на што непрабівальная ўпраўдомка без сумневу парыруе: „Добра, у такім разе „Стамбул — горад кантрастаў”».

Але не, відаць рацыя ў аналізе брытанскіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF