Ніва № 26 (2720), 29 чэрвеня 2008 г.

Поспехі ў навучанні мяняюць вобраз беларуса

Ганна КАНДРАЦЮК

Збігнеў Клімовіч, дырэктар беластоцкай „чацвёркі”, як кожны год знайшоў час, каб разам з навучэнцамі беларускай мовы адсвяткаваць канец школьнага навучальнага года:

— Ёсць такі дзень у школе, якога ўсе чакаем. Гэта дзень, калі падводзім вынікі ў навучанні, паказваем свае дасягненні. Навучэнцы беларускай мовы маюць вялікі ўклад у поспехі нашай школы. Лаўрэаты прадметнага, дэкламатарскага, тэатральнага конкурсаў, выдатна спрычыняюцца да павышэння ўзроўню навучання. Мы гэтым ганарымся і за гэта дзякуем вам усім, а асабліва настаўніцы Аліне Ваўранюк.

Збігнеў Клімовіч падзякаваў таксама Барбары Пякарскай, старшыні аб’яднання „АББА”, за ангажаванасць не адно на ніве анімацыі культуры, але і ў працу ў карысць усёй школы. Сапраўды, размах і крэатыўнасць беластоцкага аб’яднання „АББА” проста неверагодныя ў нашай глыбінцы. Дастаткова зірнуць на дзеянні, якія адбываліся побач праграмнага навучання, якое ў сваю чаргу дало багаты плён у колькасці лаўрэатаў прадметнага конкурсу.

— Сёння мы прыгадаем толькі найважнейшыя падзеі мінулага года, — з прэзентацыяй дасягненняў выступіла доктар Барбара Пякарская. — У верасні мінулага года наша тэатральная група пабывала ў Любліне на лялечным спектаклі. Гэтая паездка не была выпадковай, паколькі сцэнічнае афармленне для спектакля зрабіла беларуская мастачка Малгажата Дмітрук. У кастрычніку мы наведалі Памор’е са спектаклем „Зялёны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF