Ніва № 25 (2719), 22 чэрвеня 2008 г.

Лінія Молатава

Размова з д-рам Томашам ВЭСАЛОЎСКІМ, навуковым працаўніком Універсітэта ў Беластоку.

Як адбывалася станаўленне савецкай улады на Беласточчыне?

— 17 верасня 1939 года лічыцца сімвалічнай датай, гэта дата ўваходу Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы. На тэрыторыю Беласточчыны яна з’явілася пазней — дваццатага, дваццаць другога, нават двацаць чацвёртага верасня. Трэба прытым помніць, што ўваходзячыя савецкія часці сустракалі на сваім шляху нямецкае войска. І не ўсюды адбывалася прыязная перадача тэрыторыі. У гістарыяграфіі і прапагандзе падкрэсліваецца парад у Брэсце, сустрэчу генералаў Крывашэіна і Гудэрыяна. Не ўсюды адбывалася гэта па-мірнаму. Урачыстая перадача адбылася ў некалькіх месцах, напрыклад, у крэпасці Асавец. Былі месцы, дзе гэтыя войскі ставіліся да сябе насцярожана. Былі сутычкі, хаця б недалёка, на мосце між Жоўткамі і Златорыяй, дзе пераходзячае нямецкае войска было збамбардаванае савецкай авіяцыяй, якая палічыла, што там перапраўляюцца польскія атрады, хаця палякі ў той час там не дзейнічалі. Далей на поўдзень, не ў нас, даходзіла да збройных сутычак немцаў з саветамі; пра гэта захаваліся дакументы абодвух тады ваюючых бакоў.

Я можа абмяжую тут абсяг майго зацікаўлення да тэрыторыі тагачаснай Асобай заходняй ваеннай акругі, якая ахоплівала Беласточчыну, якая, у сваю чаргу, была свайго роду кулаком высунутым у бок Берліна...

— Гэта не зусім так. Паводле пакта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF